Грышка: Нешта, Саўка, цяжка мне, Штосьці мне ня радасна. Высакосны гэты год – Назапасіў пастак нам. Ды яшчэ Армагедон – Кажуць, што падкраўся ён. Кепска сплю, ня ем, ня п’ю, Моцна пераймаюся.
Саўка: Ты жывы яшчэ, Рыгор? Дык жыві і радуйся. І на нашу жызьнь сматры Ў пазіціўным ракурсе. Вот, замець, ужэ вясна Павышает градусы. А што скора канец сьвета, Дык ано няпраўда ўсё.
Грышка: Як па горадзе ідзеш – Дык усё варожае. Не ратуе ні каньяк, Ні сітро з марожаным. А навіны пачытаеш – Дык і жыць ня хочацца. Як тут быць і што рабіць? Як не замарочыцца?
Саўка: Бег трусцой, халодны душ, Жырнага ня нада есьць, - Я дык сабіраюсь жыць Да глубокай старасьці. Глаўнае – на ўсё сматрэць Чэраз прызму радасьці. І как гаварыў паэт, Будзем лет да ста расьці!
Да! Ало! Вас слушаюць. Как эта «уволім вас»? Как «за то, што мы з жаной Езьдзілі ў «Акропаліс»? Грыша, я папаў в бяду! Памагі, Грыгорый, мне!
Грышка: Бег трусцой, халодны душ І паменш калёрыяў.