Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Саўка ды Грышка. Вайна | Текст песни

Саўка:
Давайце аб’явім Яўропе вайну!
Пайдзём у паход за радную страну.
Германіям, Польшчам – усім атамсьцім
За санкцыі, Плошчы і ўвесь негаціў.

Грышка:
Савелій, ты што, нешта піў ці паліў?
Адкуль гэты неадэкватны паліў?

Саўка:
Давайце вайною пайдзём мы на НАТА!
Пусьць відзят всю мошч беларускіх салдатаў.
Пусьць знают магушчаства цехнікі нашай!
За санкцыі іх накланім жэстачайшэ.

Грышка:
Гэй, Саўка, ты гэта… пласьцінку зьмяні,
Альбо ў Навінках свае скончыш дні.

Саўка:
Давайце атправім у Штаты дзесант,
Што б ім не казалась, што эта – дзетсад.
Ім сілу штыка Беларусі пакажам,
Прайдзём па Нью-Ёрку таржэсьцьвенным маршам.

Грышка:
Савелій, што гэта насамрэч з табой?
Відаць, што пашкодзіўся ты галавой…

Саўка:
Вайну ім аб’явім, усіх пабядзім
І дзеньгі захвацім, зачэм нам крэдзіт!
І будзе стабільнасьць абратна у нас
І будзе залатавалютны запас.

Грышка:
Cапраўдны вар’яцкі трындзёж, бла-бла-бла…
Ды з ваенкамату мне позва прыйшла…

Другие названия этого текста
  • Лявон Вольскі - Саўка ды Грышка. Вайна (0)
  • volk - Саўка ды Грышка. Вайна (0)
  • Лявон Вольскі - беларусы хахаха (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-