Саўка дыі Грышка. Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце
Грышка: Усё падаражэла, і дызэль, і бэнзін. Народ не пратэстуе, маўляў, халера зь ім. Няма валюты ў касах ужо працяглы час. Дык да якога часу вы будзеце маўчаць?
Саўка: Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце. Ну, мы жэ ўзрослыя людзі. Пра што тут гаварыць?
Грышка: Вось на мяжы літоўскай даўжэзная чарга. Усе дадому гоняць машыны з-за бугра, Бо лавачку зачыніць у ліпені зусім. Народ не пратэстуе. Маўляў, халера зь ім!
Саўка: Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце, ну. Ну, мы жэ ўзрослыя людзі. О чом тут гаварыць?
Грышка: Ні “Ляпіса”, ні “Дзюбеля” нам паглядзець ня сьвеціць. Ніхто не абураецца, хіба што ў інтэрнэце. Паедуць на выходныя ўсе на свой гарод… Што гэта за краіна? Што гэта за народ?
Саўка (нечакана патройваецца): Вы жэ самі ўсё прэкрасна панімаеце. Мы жэ ўзрослыя людзі. Пра што тут гаварыць?