Грышка: Вы што, зусім павар’яцелі?! Прадацца хочаце Расеі. Гаспадары сказалі: “Фас!”, І вы здаяце "Белтрансгаз".
Саўка: Грыгорый, ізьвіні-прабач, Но я купіў білет на матч. І ў галаве маёй сягоньня Толька БАТЭ і “Барсялона”.
Грышка: Вы што, зусім павар’яцелі?! Нашто катуеце людзей вы? Як рэкеціры, як бандыты… І шчэ крычыце пра крэдыты.
Саўка: Грыгорый, ізьвіні-прабач, Но я купіў білет на матч. Прашу памедленьней, збаў тэмп, Бо ў галаве адно БАТЭ.
Грышка: Вы што, зусім павар’яцелі?! Нашто траўмуеце дзяцей вы І выганяеце зь ліцэю Навукі нашае надзею?
Саўка: Грыгорый, ізьвіні-прабач, Но я набраўся, як алкач. БАТЭ прадула пачэму-та. Я так расстроіўся, хоць плач. Ты, “Барсялона”, мой палач. Ай’м соры, сэнк’ю вэры матч.