Саўка: Несматра на то, што мы брацья-славяне, Цьвяток нашай дружбы скора завяне! І вот тока ня нада з пазіцыі сілы. Эта ўсё няпраўда, што мы не плацілі.
Грышка: Гэта вынік палітыкі папярэдняй – Мы цалкам у пастцы краіны суседняй. Вось вам і сьвяты, вось вам парады, Вось вам сэлектарныя нарады.
Саўка: Дык што, у нас Яны адключаць газ?!
Саўка ды Грышка: Расея, зараза, Ня хоча падзяліцца газам. Быкуе, казьліцца, Ня хоча газам падзяліцца.
Грышка: Расея, вядома, таксама малойца, – Ні з пушчы, ні з поля такое малоціць! Але ж тая наша “вышэйшая ўлада” Магла б і прадбачыць такія расклады.
Саўка: Так вот вы какія, Дзіма з Валодзем! Пляваць, мы тада на драва пераходзім. Дзярэўяў у нас – як в балоце піявак, Нас не запугаеш сьніжэньнем паставак!
Грышка: Дык што, у нас Яны адключаць газ?
Саўка ды Грышка: Расея, зараза, Ня хоча падзяліцца газам. Быкуе, казьліцца, Ня хоча газам падзяліцца.