Саўка ды Грышка. Грунвальд супраць “Славянскага базару”
Грышка: Нашчадкі колішніх ліхіх аднапалчанаў, Угодкі Грунвальдзкай мы бітвы адзначаем. Ня проста ўгодкі, юбілей шасьцьсотгадовы. Ці адзначаць вы сьвята гэтае гатовыя?
Саўка: Грунвальд-фігюнвальд… Канешна, я “за”, Но ў нас у іюлі “Славянскі Базар”.
Грышка: Вялікі Вітаўт мусіць родным быць і блізкім! Ну, як мажліва параўнаць яго зь Дзяржынскім?! Таму Дзяржынскага праспэкт пераймянуем І памяць Вітаўта навечна мы ўшануем.
Саўка: Вітаўт атлічна Сібя паказаў, Но мне бліжэ лічна “Славянскі Базар”.
Грышка: Якое сьвята для Літвы і нас, і Польшчы! Такія даты адзначаюцца на плошчы. Але чамусьці тут ніхто ні сном, ні духам, А толькі ў рот глядзяць папсовым маладухам…
Саўка: Вот правільна, Грыша, Ты эта сказаў! Для нас лічна бліжэ “Славянскі Базар”.