Саўка ды Грышка крытыкуюць Алексіевіч і нобэлеўскую лекцыю
Грышка: Я расчараваны лекцыяй Сьвятланы! \"Жыве Беларусь!\" было не сказана. І вышыванка была не надзета. А я ж спадзяваўся, што будзе ўсё гэта.
Саўка: Напрасна ты ей увлякаўся, прыяцель, Бо эта Сьвятлана — ана ж не пісацель. Пісацель — тот, хто сюжэт саздаёт Пра стройку, дзярэўні ілі пра завод. А Нобеля ёй уручылі за тое, Што ана ў нас тут падрывала устоі.
Грышка: Усё ня так, як мы хацелі. Саўка: Всё не так, как мы жэлалі. Грышка: Вось гады і праляцелі. Саўка: Вот гада і прабяжалі.
Грышка: Я расчараваны Сьятланы прамовай. Чаму яна нічога не сказала пра мову? Пра сьцяг наш сапраўдны, бел-чырвона-белы? Ці то ня здолела, ці то не схацела?
Саўка: Хачу цібе, Грыша, сказаць: есьлі чэсна, То эта народу не іньцярэсна. Проста сама прэмія ей не к ліцу, А большэ пашла бы ана Чэргінцу.
Грышка: Усё ня так, як мы хацелі. Саўка: Всё не так, как мы жэлалі. Грышка: Вось гады і праляцелі. Саўка: Вот гада і прабяжалі.
Грышка: Магла б вось шаноўная пані Сьвятлана Прамовіць пра тое, што актуальна — Пра вышыванкі, пра выцінанкі, Сірыйскае неба, расейскія танкі... І, безумоўна, хацелася б крышку Пра нашыя справы. Пра Саўку, пра Грышку.