Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Саўка ды Грышка. Менскі форум | Текст песни

Саўка:
Толька што уехалі
немец і паляк.
Мёдам тут намазана –
ну не пайму ніяк...
Толька эці зьехалі –
ломяцца другія.
Очань вы нам дорагі,
госьці дарагія!

Грышка:
Калі нас адведваюць
госьці з-за мяжы,
гэта вельмі добра,
што ты ні кажы.
Нам з цывілізацыяй
трэ б інтэгравацца,
а не зашывацца
ва ўласнай рэзэрвацыі.

Разам (рэфрэн):
Менскі форум – будзе ўсё ОК,
Менскі форум – Лінднэр і Макей.
Прыйдзем мы на форум падыскутаваць,
паглядзець на іншых, сябе паказаць.

Саўка:
Пусьць сначала візы па-
адмяняюць нам.
Всё жа мы Германіі
бліжа, чэм В'ятнам.
Обшчэства ацэніць
этат добры жэст,
і – дабро пажалаваць!
Тут вас ніхто ня сьест.

Грышка:
Віза беларуская
вельмі дарагая,
радасна, што госьцікаў
гэта не спыняе.
Трэба гаварыць пра ўсё,
трэба разьбірацца,
а не зашывацца
ва ўласнай рэзэрвацыі.

Разам (рэфрэн):
Менскі форум...

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-