Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Саўка ды Грышка. На Жданах, але па пяцьдзясят | Текст песни

Саўка:
Пака я устала на дачэ сядзеў,
У мірэ нямала надзелалась дзел.

Грышка:
Пакуль я на вёсцы касіў-паліваў,
Бяляцкага здала мінтоўцы Літва.

Саўка:
Пака я на дачэ варыў халадзец,
У Трыпалі ўзялі Кадафі дварэц.

Грышка:
Пакуль я на вёсцы свой чысьціў мэнтал,
І Польшча Бяляцкага здала мянтам.

Саўка:
Пака я на дачэ наварываў шчы,
Дык мяса ішчэзла – ішчы-не ішчы…

Грышка:
Я лёску на вёсцы ў раку закідаў,
А нехта свой тэрмін турэмны матаў.

Саўка:
Я вечарам лашчыў на дачэ ката,
А лідзер сь візітам пaехаў в Катар.

Грышка:
У вёсцы калгасная праца кіпіць,
А ў Менску валюту ўжо не купіць.

Саўка:
А хто-та панізіў тарыфы на газ,
А мы вот з Рыгорам вярнулісь да вас.

Грышка:
І вось мы нарэшце сьпяваем ізноў.

Саўка:
Даносім да вас камянтарый “зь нізоў”.
Ты, кстаці, ня знаеш, сьвінінкі дзе ўзяць?

Грышка:
Я чуў, на Жданах, але па пяцьдзесят…

Саўка:
Ажно на Жданах? I па пятьдзесят?

Грышка:
Ну, сказалi на Жданах...

Саўка:
О-ё-ёй...

Грышка:
I, i па пятьдзесят...
На Жданах.

Саўка:
Ага, па пятьдзесят...

Грышка:
Па пятьдзесят.

Саўка:
Оооо...

Лявон Вольскі еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1