Грышка: Хутка вас, Савелій, мы прыцягнем да адказу За жыцьцё бязрадаснае і за ўсё адразу. На народным сходзе вам задамо пытаньні, А тады паслухаем ваша лепятаньне.
Саўка: Ай, ты не падмяняй паняцья вераломна! Эта не народны сход, а пятая калона. Чалавек нармальны – он проста не пайдзёт На так называемый ваш народны сход. Тьфу.
Грышка: А чаго забегалі вочкі так, Савелій? Вы ў сваім урадзе канчаткова знахабнелі. Зараз дзіка дорага, хоць і было ня танна. Карацей, адкажаце на вострыя пытаньні.
Саўка: Ой, хлебам не кармі, а толька дай вам пабароцца. Мы яшчэ пасмотрым, скока вас там сабяроцца. Чалавек разумны – он проста не пайдзёт На этат амярзіцельны ваш народны сход.
Грышка: Cаўка, вы працуеце слаба, дрэнна, груба. Восьмага пачуеце ўсе пытаньні рубам. Хопіць ужо зьдзеквацца і маніць народ! Зьмены непазьбежныя. Жыве народны сход!
Саўка: Нам пляваць на эці вашы острыя вапросы. Вы не панімаеце, дзе жывёце проста. Проціў вас есьць множаства ўсякіх срэдств у нас – КГБ, міліцыя і АМОН, сьпецназ. Ха-ха-ха-ха...