Грышка: Краіна няспынна абсурдам кіпіць. Ці то засудзілі, ці будуць судзіць… Таго адпусьцілі, а гэты сядзіць. І з жахам Захад на гэта глядзіць.
Саўка: Пляваць мы хацелі! Хацім і плюём На западны мір і на ўсё, што пры ём. Пляваць мы хацелі на капіталізьм! Яму не паняць беларускую жызьнь.
Грышка: Ашчэрыла пашчу краіна-турма. Дзяржаўная прэса лье рэкі дзярма. Тым часам арабы спалілі масты, І нават Кадафі, напэўна, кранты.
Саўка: Пляваць мы хацелі, пляваць свысака. Хоць жалка Кадафі, канешна, сьлягка. І Хосьні Мубарак паў жэртвай інтрыг Цех западных гадаў. Пляваць нам на іх!
Грышка: І хто мы, і дзе мы – ў Эўропе ці дзе? У цемры брыдзем мы, радзіма ў бядзе.
Саўка: Пляваць мы хацелі, ў нас сільная ўласьць. Плюёт прэзідзент, дык і нам напляваць!