Грышка: Я жыву ў Сухараве — гэта вам ня цэнтр. Тут, гавораць, сёньня будзе Вольскі граць канцэрт. Можа, чым дапамагчы? Я ж заўсёды рады. Забясьпеч, гавораць, сілкаваньне апарату.
Саўка: Я жыву ў Сухараве, там стаіць пікет. Агіціруюць рабяты за какой-та брэд. Гаварат, ты прыхадзі сёньня на канцэрт. Я ня знаю, можа быць... Можа быць, і нет.
Грышка: Працягнулі мне ў кватэру кабель 220. — Вось, — гавораць, — у цябе будзем сілкавацца. І пачаўся наш канцэрт — і зьмястоўны й гучны. Я з вакна яго глядзеў — вельмі нават зручна.
Саўка: Я ня поняў — што за дзядзька? Малады ці стары? І, апяць жа, пачаму он адзін з гітарай? Я люблю, кагда ансамблі — «Верасы», «Сябры». А зь гітарай — как-та бедна, што ні гавары.
Грышка: Ціхары ламіліся напачатку недзе. — Выньце кабель, бо на гук скардзяцца суседзі! Але я не адчыніў, і канцэрт адбыўся. Так я да высокага мастацтва спрычыніўся.
Саўка: Этат Вольскі — відна, польскі засланы шпіён. І яшчо, у нас какой-та стромненькі раён. Вместа штоб папіць піўка, зьесьці шашлыкі, Слушаюць і падпяваюць бабы й мужыкі!