Саўка: Перастаньце раскачываць лодку, уроды! Эта – Беларусь, гасударства для народа.
Есьлі што-та ня нравіцца вам, пацаны, Дык надзеньце красна-зялёныя штаны! Есьлі што-та ня нравіцца вам, мужыкі, Дык надзеньце красна-зялёныя ачкі!
Грышка з паплечнікамі: Мы разам, мы разам, Мы разам супраць маразму! Мы разам, мы разам, І мы пераможам маразм!
Саўка: Есьлі што-та ня нравіцца вам, жэншчыны, Дык варыце на кухні боршч, есьлі варыць есьць із чыво, А есьлі не із чыво варыць боршч, Всё раўно нашу ўласьць сваей лапай ня трож!
Грышка з паплечнікамі: Мы разам, мы разам, Мы разам супраць маразму! Мы разам, мы разам, І мы пераможам маразм!
Саўка: Есьлі што-та ня нравіцца, пеньсіанеры, Дык наліце сабе водкі і выпіце, но ў меру. Вы вапшчэ на прэзідзента даўжны маліцца І ўсячэскі паддзержываць дзействія міліцыі.
Грышка з паплечнікамі: Мы разам, мы разам, Мы разам супраць маразму! Мы разам, мы разам, І мы пераможам маразм!
Саўка (пакрыўджана): Вам даўжно ўсё нравіцца, усё даўжно ўстраіваць. І ня нада нас сваім працестам расстраіваць…