Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Саўка ды Грышка. Рэпрэсіі | Текст песни

Грышка:
Іржавая дзяржава
Зноў закруціла контрагайкі
І пачынае жвава
Размову пугі і нагайкі.

На гэты ўціск паганы,
На гэта дзікае бязьмежжа
Сьвет цывілізаваны
Адрэагуе як належыць!

Саўка:
Ой-ёй-ёй-ёй-ёй-ёй, цывілізаваны!
Адны арабы, туркі, негры і цыганы!
А есьлі хто-та заляцеў па угалоўке,
Дык што яго нам гэта – гладзіць па галоўке?

Грышка:
Зноў каты на акладах
Сваю тупую справу робяць…
Паэт пайшоў за краты.
Стварылі новага героя.

Саўка:
В таком саюзе быць паэту нада,
Гдзе генерал камандуе парадам.
А есьлі там цібя, к прымеру, нету,
Дык i насіць ня можаш званіе паэта.

Грышка:
Ці варта, ці ня варта,
Але я заяўляю прама:
Здаецца мне, што ўлада
Сама сабе капае яму!

Саўка:
Вчэра я семена купіў, і значыт
Капаць паеду заўтра я на дачу.
Прышла пара для сада-агарода.
От, тока б не іспорцілась пагода!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-