Саўка ды Грышка. Сябры, паверце, ім нядоўга засталося
Грышка:
Вось я адкінуўся! Давайце, сустракайце! Не раскалоўся я, хоць мне казалі: «Кайся». І я ўсьміхаўся, хаця мне казалі: «Бойся». Сябры, паверце, ім нядоўга засталося.
Амэрыканка. Імгла засьценкаў КДБ. Амэрыканка, Багата вязьняў у цябе. Амэрыканка, Ты сінім полымем гары. Не, не забудуць змагары Твае муры.
Мне падаецца, што дзяржава ў кепскім стане. Табе пабілі шыбу, ты крычыш: «Паўстаньне!». Міліцыянты, судзьдзі і пракуратура Залежаць ад любой неадэкватнай бздуры.
Амэрыканка. Імгла засьценкаў КДБ. Амэрыканка, Багата вязьняў у цябе. Амэрыканка, Ты сінім полымем гары. Не, не забудуць змагары Твае муры.
Уводзьце санкцыі, мы іх чакаем вельмі! Бо тут улады канчаткова афігелі. Яны, як дзеці — накасячаць, надзівачаць І спадзяюцца, што дарослыя прабачаць.
Амэрыканка. Імгла засьценкаў КДБ. Амэрыканка, Багата вязьняў у цябе. Амэрыканка, Ты сінім полымем гары. Не, не забудуць змагары Твае муры.