Грышка: Мой брат з радзімы зьехаў аж у Штаты. Гаворыць жонка: «Можа й мы за братам?» Апошнім часам жыць рэальна страшна У гэтай самай сінявокай нашай.
Саўка: Саўсем ня страшна, чыста і стабільна. І наша Беларусь даўжна быць сільнай – Нарашчваць год ад года абароты. Ну, словам, гасударства для народа.
Грышка: Ідзеш ці едзеш – усяго баісься. АМАПавец, спэцназавец, ДАІшнік Трапляюцца насустрач вельмі часта. Гляджу на іх – не адчуваю шчасьця.
Саўка: Сястра мая уехала у Польшу. Тры года там сядзіць, а можа, большэ? Всё страшна ў етай Польшы даражае. Чыво ана назад не прыяжджае?
Грышка: Таму што жыць цяпер рэальна страшна У гэтай самай сінявокай нашай. У краму можна тут па нешта выйсьці І раптам апынуцца ў вязьніцы.
Саўка: Да ладна, Грыша! Ты апяць згушчаеш. Зіма падкралась, вось ты і скучаеш. Сагрэй душу румашкай каньяку, Пячаль і улятучыцца – ку-ку!
Грышка: Ды колькі ўжо народу пазьяжджала! Ад’езд іх не заўважыла дзяржава. Дык што рабіць – зьяжджаць ці заставацца? Тут ёсьць натоўп, але ня ўзьнікла нацыя.
Саўка: Ты, Грыша, гаварыш такія вешчы, Бо думаеш, што ты, наверна, вешчы. Но как ты, Грышка, можаш быць умнейшы Чэм беларускі наш савет старэйшын? (Парламент я імеў в віду, канешна). А прызідзент вапшчэ у нас сьвяцейшы! Надзеюсь, што он правіць будзе вечна.