Была Iнгеборг, як сасонка, страйна, ― Так вецер суворы пяе -- I горкую долю спаткала яна. ― Шкада нам, шкада нам яе.
Не слухала маткi, не чула айца, ― Так вецер суворы пяе -- Кахала Аскара, марскога байца. ― Шкада нам, шкада нам яе. Ў чужую паехаў Аскар старану, ― Так вецер суворы пяе -- Надоўга нявесту пакiнуў адну. ― Шкада нам, шкада нам яе.
Шмат дзён праняслося, шмат доўгiх начэй, ― Так вецер суворы пяе -- Шмат слёз пралiлося з дзявоцкiх вачэй ― Шкада нам, шкада нам яе.
I весткi праз рок да Аскара дайшлi: ― Так вецер суворы пяе -- Спiць моцна твая Iнгеборг у зямлi. ― Шкада нам, шкада нам яе. I цяжка Аскару зрабiлася жыць, ― Так вецер суворы пяе -- Ён кiнуўся ў бой, каб дзяўчыну забыць. ― Шкада нам, шкада нам яе.
I вось напаткаў ён смяротны удар, ― Так вецер суворы пяе -- I ўмёр праз нявесту адважны Аскар. ― Шкада нам, шкада нам яе.
Тамiцца па iм Iнгеборг без канца, ― Так вецер суворы пяе -- Няма ўсё Аскара, марскога байца. ― Шкада нам, шкада нам яе. Над морам навiсла скала, як сцяна, ― Так вецер суворы пяе -- Штодня Iнгеборг там чакае адна. ― Шкада нам, шкада нам яе.
I бачыць нарэшце: з далёкiх зямель ― Так вецер суворы пяе -- Ўвесь чорны Аскараў плыве карабель... ― Шкада нам, шкада нам яе.
I кiнулась, скрыкнуўшы, ў мора яна ― Так вецер суворы пяе -- I ўжо не паднялася з цёмнага дна. ― Шкада нам, шкада нам яе. ― Шкада нам, шкада нам яе.