Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Скандынаўская песьня (на верш М. Багдановіча) | Текст песни

Максім Багдановіч

Скандынаўская песьня

Была Інгеборг, як сасонка, страйна,
– Так вецер суворы пяе –
І горкую долю спаткала яна.
– Шкада нам, шкада нам яе.

Ня слухала маткі, ня чула айца,
– Так вецер суворы пяе –
Кахала Аскара, марскога байца,
– Шкада нам, шкада нам яе.

Ў чужую паехаў Аскар старану,
– Так вецер суворы пяе –
Надоўга нявесту пакінуў адну.
– Шкада нам, шкада нам яе.

Шмат дзён праняслося, шмат доўгіх начэй,
– Так вецер суворы пяе –
Шмат сьлёз пралілося з дзявоцкіх вачэй.
– Шкада нам, шкада нам яе.

І весткі праз рок да Аскара дайшлі:
– Так вецер суворы пяе –
Сьпіць моцна твая Інгеборг у зямлі.
– Шкада нам, шкада нам яе.

І цяжка Аскару зрабілася жыць,
– Так вецер суворы пяе –
Ён кінуўся ў бой, каб дзяўчыну забыць.
– Шкада нам, шкада нам яе.

І вось напаткаў ён сьмяротны удар,
– Так вецер суворы пяе –
І ўмёр праз нявесту адважны Аскар.
– Шкада нам, шкада нам яе.

Таміцца па ім Інгеборг без канца,
– Так вецер суворы пяе –
Няма ўсё Аскара, марскога байца.
– Шкада нам, шкада нам яе.

Над морам навісла скала, як сьцяна,
– Так вецер суворы пяе –
Штодня Інгеборг там чакае адна.
– Шкада нам, шкада нам яе.

І бачыць нарэшце: з далёкіх зямель
– Так вецер суворы пяе –
Ўвесь чорны Аскараў плыве карабель...
– Шкада нам, шкада нам яе.

І кінулась, скрыкнуўшы, ў мора яна
– Так вецер суворы пяе –
І ўжо не паднялася з цёмнага дна.
– Шкада нам, шкада нам яе.

1915

Лявон Вольскі еще тексты


Другие названия этого текста
  • Лявон Вольскі - Скандынаўская песьня (1)
  • Лявон Вольскі - Скандынаўская песьня (на верш М. Багдановіча) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1