Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Старшыня (vk.com/public_protest) | Текст песни

Старшыня

У нашым калгасе ўсё чыста, ня брудна,
Вядзе старшыня нас рукою магутнай.
Ён можа зьнянацку ўваліць трактарысту,
Калі трактарыст вып’е зь сябрам па трыста.

У нашым калгасе ўсё супэр па лічбах,
А людзі чакаюць: калі ўжо? Калі ўжо?
Калі старшыня наш паедзе адгэтуль,
А лепш – паляціць на чужую плянэту.

Рэфрэн:
Я сню й ты прысьні,
Што няма больш старшыні,
І ўсім радасна наўкола -
І карове, і сьвіньні.
Шмат гадоў мару я,
Што зьнікае старшыня,
І ўсе весела сьмяюцца –
І карова, і сьвіньня.

У нашым калгасе парадак і ціша,
Ды шэпчуцца людзі: Калі ўжо? Калі ўжо?
Калі забярэ яго нейкая трасца
І ў рэшце спакойна пажыць нам удасца
Сядзяць у камбайнах сваіх камбайнёры,
І справы ідуць, відавочна, угору.
І мроіцца ўсім, што нарэшце зьнікае
Рука, што ўсіх нас за горла трымае

Другие названия этого текста
  • Лявон Вольскі - Старшыня [OST Viva Belarus!] (1)
  • Лявон Вольскі - Старшыня [OST ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!] (1)
  • Lavon Volski - Staršynia (1)
  • Лявон Вольскі - Старшыня (vk.com/public_protest) (0)
  • Holy Chimp - Старшыня (Volski Cover) [Rare rehearsal version] (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-