Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскі - Стары певень(У.Караткевіч "Скрыпка Дрыгвы" 2005г.) | Текст песни

Жабруюць хаты. Штук дваццаць даўно,
Сорак восем сьляпых зьвіў бур’ян пятлёй,
І, ўрэшце, адзін павадыр: вакно,
А за ім жывое сьвятло.

Забітая кожная з хат, як труна,
Вёска вымерла. Ў ёй толькі хлюпам зьвярэць.
І жыве там бабулька адным-адна...
Котка, певень і пяць курэй.

Ноччу мулка. І шэпча яна ў невідно:
«Не пасьпее тройчы»... І вось у туман
Загарлае певень, што доўжыцца ноч.
І чакае. Адказу няма.

І сыноў, і суседзяў ёй трызьніцца крок,
Як жывы, неадчэпны падман...
Загарлае певень, што чэзьне змрок –
А хору ў адказ – няма.

Хто ў тайзе, хто ў стэпе. Свой гай парадзеў,
А калі, ўрэшце, прыйдзе драма,
Загарлае певень, што блізкі дзень –
І хоць бы хто падтрымаў.

Калі хвошча залева на ўвесь небакрай,
Калі сьпіць пад сьнягамі трава,
Гэты певень вартуе наш родны край.
А вы? Ці ня ганьба вам?

Лявон Вольскі еще тексты


Другие названия этого текста
  • Лявон Вольскі - Стары певень (У. Караткевіч "Скрыпка Дрыгвы" 2005г.) (0)
  • Лявон Вольскі - Стары певень(У.Караткевіч "Скрыпка Дрыгвы" 2005г.) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1