Pardon, je ne parle pas francais... Кавярня. прыцемкі, абсэнт... Мігціць на беразе расстанне, I свечка на стале згасае...
Учора цi сёння, яшчэ ці ўжо, Растуць парасоны пад цёплым дажджом. Усё летуценна, і веры няма сабе... Усё нерэальна, нiбыта ў сне: Начная кавярня, агнi ў вадзе I водар расстання - Палынны напой - абсэнт...
Усё ў жыцці не назаўжды Праходзяць летнія дажджы Усё мінае, усё знікае, Тугою зменіцца каханне.
Учора цi сёння, яшчэ ці ўжо, Растуць парасоны пад цёплым дажджом. Усё летуценна, і веры няма сабе... Усё нерэальна, нiбыта ў сне: Начная кавярня, агнi ў вадзе I водар расстання - Палынны напой - абсэнт...
Французы кажуць: сэ ля ві... Я буду жыць, і ты жыві! Запомнім мы кавярню гэту, І пах расстання i абсэнту.