Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскi - Белая яблыня грому (Рыгор Барадулiн) | Текст песни

Белая яблыня грому
Чорных cадоў ліхалецьця.
Яблык яе нікому
Не пажадаю на сьвеце.
Белая яблыня грому.
Белая яблыня грому.

Голая яблыня грому
Жахам жагнала прысьмерк.
Пэўна, што д’яблу самому
Помніцца горкі прысмак.
Голая яблыня грому.
Голая яблыня грому.

Сьветлая яблыня грому
З салаўінае ўсяночнай.
Ласкавага яблыка стому
Я надкусіў аднойчы.
Сьветлая яблыня грому.
Сьветлая яблыня грому.

Ціхая яблыня грому,
Першага мілага гневу.
Позірку маладому
Праглася бачыць Еву.
Ціхая яблыня грому.
Ціхая яблыня грому.

Добрая яблыня грому,
Радасьцю поўні наўколе!
Хай жа не будзе злому
Гольлю твайму ніколі.
Добрая яблыня грому.
Добрая яблыня грому.
Добрая яблыня грому.
Добрая яблыня грому.

Белая яблыня грому,
Клопатам, гаманою
І на апошнюю строму
Сьветла ўзыдзі са мною.
Белая яблыня грому.
Белая яблыня грому.
Белая яблыня грому.
Белая яблыня грому.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-