Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскi - Дзень Волі | Текст песни

Cёньня – Дзень Волі ад нудных і шэрых навінаў.
Сёньня – Дзень Волі ад звыклай будзённай хлусьні.
Сёньня – Дзень Волі ад словаў, сказаных за сьпінай
І ад штодзённай бясколернае мітусьні.

Сьвяткуем! Сьмяемся! Сваволім!
Дзень Волі! Дзень Волі! Дзень Волі!

Сёньня – Дзень Волі ад субардынацыяў розных
І ад пустэчы, што нас прымушаюць любіць.
Сёньня – Дзень Волі! Няхай вызваляецца розум!
Хай ачышчаюцца думкі і сэрца ня сьпіць!

Сьвяткуем! Сьмяемся! Сваволім!
Дзень Волі! Дзень Волі! Дзень Волі!

Хай вызваляецца мова ад сьпячкі зімовай,
Хай вызваляюцца вочы ад шэрай імжы!
Сёньня – Дзень Волі, калі разбураюцца змовы…
Сонца нам сьвеціць і гучна зьвіняць капяжы.

Сьвяткуем! Сьмяемся! Сваволім!
Дзень Волі! Дзень Волі! Дзень Волі!

Другие названия этого текста
  • Лявон Вольскi - Саўка ды Грышка. Дзень волі (0)
  • Лявон Вольскi - Дзень Волі (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • "N.R.M." - Маё пакаленне (2003) "N.R.M." - Маё пакаленне (2003)
    У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень. Маё пакаленне .... U bitvach za volu, u bitvach za dolu Nas hety šlach pieramoh. Nas ...