Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязьмежную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі гады,
Вы за кім у пагоню сьпяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон.
Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць,
Хай адчуюць як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць.
Маці родная, маці краіна,
Не суцішыцца гэтакі боль,
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь.
Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбрай збруяй далёка грымяць.
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч ("Я нарадзіўся тут") еще тексты
Другие названия этого текста
- Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч ("Я нарадзіўся тут") - Пагоня (0)
- Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч-Пагоня - Пагоня (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1