Магутный Божа, ўладар сусьветаў,
Вялiзных сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьне свае хвалы.
Дай спор у працы, у дзённай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край,
Павагу, сiлу i велiч веры
Ў нашу праўду, у прышласьць дай.
Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi свабоднай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!
Лявон Вольскi еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3