Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! Кiнь у сьмецьце свой смутак-адчай, Калi можаш сьпяваць, то сьпявай. Пачакай i вандроўнiк Май Прыйдзе ў наш занядбаны край.
Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! Не сядзi, а хадзi сустракай, Ўголас песьнi сьпявай альбо грай. У зялёнае шкло налiвай Выкшталцоўны празрысты Такай.
Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! А як можаш лятаць, то лятай, Толькi iньшым не замiнай. Зрэшты, ведай i памятай, Што высока над намi ёсьць Рай.
Раз-два-тры, раз-два-тры, Ein-zwei-drei! Адгуляе i пойдзе Май, Не сказаўшы нiкому "бывай". Хай iдзе, ты яго не трымай, Веры дай i ўсё будзе "най" - Найпрыгажэйшым, Найвесялейшым, Найразумнейшым, Найлепшым у сьвеце. Най-най, най-най-най, Най-най, най-най-най-най.