Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскi - Пане Коханку | Текст песни

Гарэлі ўсходы.
Палалі заходы.
Пакутвалі людзі
Ад цяжкай работы.
А пане Каханку
Ад ранку да ранку
Піў крамбамбулю
За шклянкаю шклянку.
І крупнік, і збіцень
Ліліся штотыдзень
Магутнай ракою
Як Нёман-рака.
Ішла пагулянка
Ад ранку да ранку,
І куфлі ўздымала
Каханку рука.

Але пагулянка
Народ не дзівіла,
Бо пане Каханку
Быў Радзівілам,
Бо быў ён магнатам,
Магнатам багатым,
Магнатам вядомым
У свеце і дома.
Быў свет неспакойны -
Паморкі ды войны.
Вялікага Княства
Мінулі часы.
А пане Каханку
Спаткаўся з русалкай
І вынікам шлюбу
Былі селядцы.

На Усходзе Расея
Ізноў вар'яцее,
Эўропу заносіць
То ўлева, то ўправа.
А пане Каханку
Не піў валер'янку,
А піў крамбамбулю
Пад смачныя стравы.
Вось так і праходзяць
Гады і стагоддзі:
Знікаюць народы,
Сады і гароды.
А пане Каханку
Нам блізкі і родны,
І кожны быць хоча
Да пана падобным.
І кожны з нас хоча
Пажыць у палацы
І мёдам і крупнікам
Пачаставацца.

Лявон Вольскi еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2