Разам з турам Турам Хеердалам, разам з Хеердалам Турам
Па марах і акіянах мы вандруем, мы дрэйфуем
І сьпяваем акустычна, аку-аку-аку-аку.
А Кусто плыве пад намі ў сваёй падводнай лодцы,
Зь ім плывуць яго малойцы, навукоўцы, моразнаўцы
I сьпяваюць акустычна, аку-аку-аку-аку.
А акулы-людажэрцы хай галодныя здыхаюць,
Не дамо мы ім нічога, дулю з макам ім пакажам,
Засьпяваем акустычна, аку-аку-аку-аку.
А куды ідзем-дрэйфуем па марах і пад марамi
Нам дагэтуль невядома ды і ведаць нецікава,
П'ем мы каву і сьпяваем аку-аку-аку-аку.
Аку-аку-аку-аку, аку-аку-аку-аку...
Аку-аку-аку-аку, аку-аку-аку-аку...
П'ем мы каву і сьпяваем аку-аку-аку-аку...
Лявон Вольскi еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2