Грышка:
Вы, Савелій, звар’яцелі,
Учыніўшы дыпразнос,
Самі вы сябе разьдзелі
І пагналі на мароз.
Саўка:
Панімаеш, Грыша,
Нам Расія бліжэ.
Нам Расія многае дала.
Панімаеш, Грыша,
Проста нада лыжы,
Лыжы і канькі,
І ўсе дзела!
Грышка:
Што за войны з Эўразьвязам,
Што за бітва, што за бой?
Застанецеся сам-насам
З эканомікай сваёй.
Саўка:
Грыша, панімаіш,
Хоць ты мой таварыш,
Не паймёш міня, как ні прасі.
Так прыятна, Грыша,
Сьняў канькі і лыжы,
Выпіць чарку, шкваркай закусіць.
Грышка:
Хм...
Зразумела мне, прыяцель,
Лепей стрэнемся пасьля.
Ты зусім не ў адэкваце,
Немагчыма размаўляць.
Саўка:
Грышка, ў самам дзеле
Мы пляваць хацелі,
Ці асудзят нас ці закляймят.
Мы у сябе дома.
Вот дварэц лядовы.
Скора правядзём чэмпіянат.
Грышка:
Я мяркую, неўзабаве
Будзе вам і шах, і мат.
Лявон Вольскi еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2