Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскi - Саўка ды Грышка. Кампанія блатная | Текст песни

Грышка:
У цягніку, наліўшы шкляначкі да краю,
На Захад ехала кампанія блатная.
У дзікі край — ці то Страсбурскі, ці Брусэльскі,
Дзе усё захрасла у наркотыках і сэксе.

Саўка:
Усё правільна, Грыша.

Грышка:
Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,

Саўка:
Да так і было.

Грышка:
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!

Саўка:
Правільна, Грыша.

Грышка:
У край заходні іх няўхільна несьлі колы -
Наўпрост у багну сэксу, драгсу, рок-н-ролу,
Таго ўсяго, што ў нас няма і быць ня мусіць,
Што чужароднае цнатлівай Беларусі.

Саўка:
Чужда!

Грышка:
Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!

Саўка:
Ну, а як?

Грышка:
Ды не даехалі яны да бруднай мэты,
Бо нашы ворганы прадухілілі гэта -
Яны паставілі жалезную заслону
Ад гэтай, нам маральна чуждай, эўразоны.

Грышка:
Ботаў па фені Калякін,
Лябедзька паказваў «факі»,
Атрошчанкаў усіх мацюкау...
Ну, як ня зьняць такіх зь цягніка?!
Ну, як?

Саўка:
Слышь, а на ўдзівленіе правільная песьня. Есьлі бы яшчэ ні этат языку ідзіоцкава, а так очынь харашо.

Лявон Вольскi еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2