Саўка: Так вот, спасіба, таварышы кітайцы! Вы нас, тока прашу вас, не кідайце. Вы ўсё нам расталкуйце, аб’ясьніце, А посьле стройце тауны і сіці.
Грышка: Вы нас, такіх няшчасных, пашкадуйце! Фундуйце, інвэстуйце, забудуйце. А мы тут распаўсюдзім неадкладна Цытатнік Мао масавым накладам.
Саўка ды Грышка: Кітай падкажа І дапаможа. Кітай дасьць траншы, Кітай дасьць грошы. Нібы сваяк нам – краіна тая. І мы навекі сябры з Кітаем.
Саўка: С Амерыкай, глядзі ты, тожэ можна! Тавар ідзе, дае дабро таможня. У нас пачці што тожэ удалося, Но Запад ставіць палкі у калёсы.
Грышка: Наш з вамі падыход – ён вельмі блізкі. Глядзіце – ў нас і Ленін, і Дзяржынскі. А трэба – мы і Сталіна дастанем, У залежнасьці ад вашых пажаданьняў.
Саўка ды Грышка: Кітай падкажа І дапаможа. Кітай дасьць траншы, Кітай дасьць грошы. Нібы сваяк нам – краіна тая. І мы навекі сябры з Кітаем.
Кітай падкажа І дапаможа. Кітай дасьць траншы, Кітай дасьць грошы. Нібы сваяк нам – краіна тая. І мы навекі сябры з Кітаем.