Грышка:
Паслухайце, шаноўнае спадарства!
Нам трэба з прэзыдэнцтвам разабрацца!
Ў адказ на дыктатуру, што пануе
Сваю кандыдатуру прапаную.
Саўка:
Тагда і я пайду у прэзідзенты!
Сьціпеньдзію дам каждаму студзенту.
Пеньсіянерам – іх у нас мільёны –
Раздам я па кефіру і батону.
Грышка:
А я – бязмытны ўвоз для іншамарак!
Саўка:
А я пастрою новы заапарк!
Грышка:
А я дам прадпрымальнікам свабоду!
Саўка:
А я цібе шчас, Грышка, дам у морду!
Грышка:
А я табе з нагі заеду ў плечы!
Саўка:
А ты січас тычка палучыш в печань!
Грышка:
Ой, нешта ўсё занадта некультурна…
Давай здымаць свае кандыдатуры!
Саўка:
Чуць-чуць друг друга не пазабівалі.
Ой, здымаемся з прэдвыбарных баталій.
Грышка:
Я прапаную ўзяць па сто ці дзьвесьці
І зноўку перадачу нашу весьці…
Саўка:
Сагласен.
Лявон Вольскi еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3