Грышка: Савелій, ты нейкі ўзрушаны, дзіўны... Мо, маеш праблемы? То распавядзі мне.
Саўка: Эх, Грышка, Грышка!
Бывайце здаровы, жывіце багата, А я ад’яжджаю з жаною у Штаты. А ты тут сядзі зь вечна нізкай зарплатай, Хранічна устаўшы, памяты, паддаты.
Дастала ужэ ў апараце работа — Ўсё ўрэмя баісься, што ляпнеш ня то ты. І эта на фоне сямейных разладаў — Жана ж на другой старане барыкадаў.
Я поняў, і каюсь, што поняў ня сразу, Што ўсё гэта медным накрыецца тазам. Жывя ў атмасферы трывогі і страха, Я поняў, што ўсё эта кончыцца крахам.
Ілюзіі быстра маі уляцелі, Кагда cь іспалкома уволіць хацелі. Я поняў, насколька ўсё зыбка і шатка, А жонка гаворыць: «Паехалі ў Штаты!»
Як тока расстаўлю ўсё там па фэн-шую, Дык сразу, Рыгорка, табе напішу я. Я чуствую, ждзёт мяне радасьць і шчасьце... А ты — патрыот, так жыві с этай власьцью.
Бывайце здаровы, радныя пянаты — І горад, і дача. Я еду у Штаты. Змагайся Рыгор, я здаюся бяз бою, Мне так не хватаць будзе спораў з табою!
Грышка: Наяве ўсё гэта ці толькі мне сьніцца?.. Што ж, да пабачэньня, мой сябра дзяцінства!