Саўка: Такую страну развалілі, Вялікі Савецкі Саюз. Я помню: рыдаў ад бясьсілья, Я помню: я думаў, сап'юсь. Была ў камунізм у нас вера, Былі ўсе адкрыты пуці...
Грышка: А вось туалетнай паперы У крамах было не знайсьці.
Саўка: Я быў чалавекам парційным, Я верыў у КПСС.
Грышка: А я ўспамінаю карціну: Застой, дэфіцыт і рэгрэс. Паўсюль аграменныя чэргі, Дэпрэсія, шэрасьць, запой...
Саўка: Скажы мне, Грыгорый, зачэм ты Мне порціш савецкі настрой? Настрой юбілейны, павер мне, Бо дваццаць гадкоў, як развал. А можа быць СССРам Сваю Беларусь нам назваць? Хоць, Грышка, РБ – эта крута, Саюз, сагласісь, пакруцей. І выглядзець будзе, как будта Ўсё эта на блага людзей.
Грышка: Рэспублік ня бачу, таварыш, Якія сплятуцца ў саюз.
Саўка: Я віжу, што не напрагаеш, Мой друг, галаву ты сваю. Вон Гомель – ну, чэм не Ташкент он? А Нёман – пашырэ Нявы. А Мінск – он сталіца, канешна, І ў чом-та пакручэ Масквы. I так мы, Рыгор, наканец-та Вялікі саюз вазрадзім. Я, Грыша, пайду в упраўленцы, Мне парція дасьць лімузін. Прыйдзём мы да СССРа, Вядуць да яго нас пуці...
Грышка: І зноў туалетнай паперы Ніхто не здалее знайсьці.