Саўка: Вот танкі па уліцам едут, Пабеду сабой ваплаціў… Ва ўсех падымаецца этат… Ну как яго?.. Патрыацізм!
На серцы лягко і прыятна І какта вазвышэнна ўсем. І хочацца сразу ўступаць нам У эта… У БРСМ!
Грышка: Ізноўку чарговая ганьба! Ідзе руйнаваньне дарог! Асфальт пасьля танкаў паганых Як пральная дошка, дальбог!
За гэта мы плацім падаткі, Працоўныя грошы свае. Пад бруднымі тракамі танкаў Прапалі мільёны у.е.
Саўка: Да ну! Нічыво нам ня жалка Для вецеранаў вайны. Пасмотрат на эці прыкрасныя танкі І юнасьць успомнят яны.
Грышка: Заўжды паказуха бязь меры, Жыцьцё ў заняпадзе маральным! За гэтыя грошы па новай кватэры Маглі б атрымаць вэтэраны! За гэтыя грошы па новай кватэры Маглі б атрымаць вэтэраны!