Калі прымусіць час сказаць "бывай",
А ў сэрцы не пагасне жар кахання, -
Пакінь без слоў, але не дабівай
Мяне суровым словам "расставанне"!
Ты пры апошняй стрэчы ў гаі,
Пакуль зара расой напоіць руту,
Апошнім пацалункам упаі
І ўжо на ростань - кроплямі атруты.
Разлучымся - і стане мне лягчэй;
Бяссільны, упаду к табе на ўлонне,
Цалую я блакіт тваіх вачэй,
Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння.
Так да сканчэння свету я прасплю,
А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы,
Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю,
Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы.
І здасца мне, што не прайшлі вякі, -
Зусім нядаўна я цябе пакінуў, -
Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт
І задрамаў на нейкую хвіліну.
Лявон Вольскi еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1