Калі прымусіць час сказаць "бывай", А ў сэрцы не пагасне жар каханьня, - Пакінь без слоў, але не дабівай Мяне суровым словам "расставаньне"! Мяне суровым словам "расставаньне"!
Ты пры апошняй стрэчы ў гаі, Пакуль зара расой напоіць руту, Апошнім пацалункам упаі І ўжо на ростань - кроплямі атруты. І ўжо на ростань, i ўжо на ростань, І ўжо на ростань - кроплямі атруты. І ўжо на ростань, i ўжо на ростань, І ўжо на ростань - кроплямі атруты.
Разлучымся - і стане мне лягчэй; Бясьсільны, упаду к табе на ўлоньне, Цалую я блакіт тваіх вачэй, Загледзеўшыся ў цемру іх прадоньня. Загледзеўшыся ў цемру іх прадоньня.
Так да сканчэння сьвету я прасплю, А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы, Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю, Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы. Каб разбудзіць, каб разбудзіць, Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы. Каб разбудзіць, каб разбудзіць, Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы.
І здасца мне, што не прайшлі вякі, - Зусім нядаўна я цябе пакінуў, - Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт І задрамаў на нейкую хвіліну. І задрамаў, i задрамаў, І задрамаў на нейкую хвіліну. І задрамаў, i задрамаў, І задрамаў на нейкую хвіліну.