У нашым калгасе ўсё чыста, ня брудна, Вядзе старшыня нас рукою магутнай. Ён можа зьнянацку ўваліць трактарысту, Калі трактарыст вып’е зь сябрам па трыста.
У нашым калгасе ўсё супэр па лічбах, А людзі чакаюць: калі ўжо? Калі ўжо? Калі старшыня наш паедзе адгэтуль, А лепш – паляціць на чужую плянэту.
Я сьню й ты прысьні, Што няма больш старшыні, І ўсім радасна наўкола - І карове, і сьвіньні. Шмат гадоў мару я, Што зьнікае старшыня, І ўсе весела сьмяюцца – І карова, і сьвіньня.
У нашым калгасе парадак і ціша, Ды шэпчуцца людзі: калі ўжо? Калі ўжо? Калі забярэ яго нейкая трасца І ў рэшце спакойна пажыць нам удасца. Сядзяць у камбайнах сваіх камбайнёры, І справы ідуць, відавочна, угору. І мроіцца ўсім, што нарэшце зьнікае Рука, што ўсіх нас за горла трымае.
Я сьню й ты прысьні, Што няма больш старшыні, І ўсім радасна наўкола - І карове, і сьвіньні. Шмат гадоў мару я, Што зьнікае старшыня, І ўсе весела сьмяюцца – І карова, і сьвіньня.