У нашым калгасе ўсё чыста, нябрудна, Вядзе старшыня нас рукою магутнай. Ён можа знянацку ўваліць трактарысту, Калі трактарыст вып'е з сябрам па трыста.
У нашым калгасе ўсё супер, па лічбах, А людзі чакаюць, калі ўжо, калі ўжо, Калі старшыня наш паедзе адгэтуль, А, лепш, паляціць на чужую плянэту.
Я сню, й ты прысні, што няма вось старшыні. І ўсім радасна наўкола: і карове, і свінні. Шмат гадоў мару я, Што знікае старшыня, І ўсе весела смяюцца: і карова, і свіння.
У нашым калгасе парадак і цішак, І шэпчуцца людзі, калі ўжо, калі ўжо, Калі закарэе хоць нейкая трасца, І, урэшце, спакойна пажыць нам удасца.
Сядзяць у камбайнах сваі камбайнёры, І справы йдуць, відавочна, угору. І мроіцца ўсім, што нарэшце знікае Рука, што ўсіх нас за горла трымае.
Я сню, й ты прысні, што няма вось старшыні. І ўсім радасна наўкола: і карове, і свінні. Шмат гадоў мару я, Што знікае старшыня, І ўсе весела смяюцца: і карова, і свіння.