Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскi - Фальксваген Пассат Уневерсал | Текст песни


Паўсвінні, мех бульбы, сала, самагон -
Што не зайшло ў багажнік, залезе ў салон.
Блокаў сілікатных поўненькі паддон -
Палову у багажнік, палову у салон!

Прыпеў:
Ты не кажы пра новенькiя джыпы.
Жыццё не мёд, якi базар-вакзал?
Але ў мяне выдатная машына:
Фальксваген Пасат-універсал,
Дызель!

Езджу як Шумахер, ці амаль як ён -
Ну, крыху перашкаджае загружаны салон.
Там паўсвінні, мех бульбы, сала, самагон
І блокаў сілікатных поўненькі паддон.

Я сваю машыну ўрэшце разгрузіў,
Поўны бак саляркі ў Слоніме заліў.
Еду да палякаў - паліва прадам,
Грошы атрымаю, і назад айда!

Прыпеў:
Каму жанчына, а каму - мужчына,
Каму Версаль, каму - ўніверсам.
А ў мяне шыкоўная машына —
Фальксваген Пасат-універсал,
Дызель!

На граніцы з Польшчай я заняў чаргу.
Калі ты папросіш, прапусціць магу.
Заплаці мне роўна двадцаць пяць у.е.,
Я тады спакойна прапушчу цябе.

Поўны бак саляркі полякам прадаў,
Грошы атрымаў і многа накупляў:
Паўсвінні, мех бульбы, сала, самагон.
Што не зайшло ў багажнік, залезла ў салон.

Прыпеў: (2)
Вось так мы ўсе - сапраўдныя мужчыны,
Адказваю за тое, што сказаў.
Для ўсіх для нас найлепшая машына -
Фальксваген Пасат-універсал!

Лявон Вольскi еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1