Хто натхніць мяне на сьмерць? Я такой ня маю волі. Маю толькі болі. Болі – каб пасьціцца і гавець. Каб пасьціцца і гавець.
З гор сыдзі, як з купалоў, Дух у вобразе старога, Праз пакуты дай мне Бога, Дай мне Богавую кроў. Дай мне Богавую кроў.
Не жывы – хаджу, што сьцень, Брыдкі і чужы паветру, Хоць і выйшаў колісь зь ветру, Выйшаў і азмрочыў дзень. Выйшаў і азмрочыў дзень. Е-е-е-е...
Ты натхніш мяне на сьмерць, Чалавек, цяжарны Богам, Празь цябе мая дарога, Моцы дай яе здалець. Моцы дай яе здалець. Моцы дай яе здалець. Моцы дай яе здалець.