Чужы
Жывеш у дарозе, жывеш у палёце,
На крылах, на колах, на рэйках, на борце.
Жывеш у гатэлях, у апартамэнтах,
На ўсіх паралелях, на ўсіх кантынэнтах.
Рэфрэн:
Адкуль ні ўцякай,
Куды ні бяжы,
І тут ты чужы,
І там ты чужы.
Жывеш у палоне, жывеш у пагоні
За прывідным заўтра ў прывідным сёньня.
Жывеш у бістро, у кавярнях і барах,
Жывеш па раскладзе, жывеш пад гітару.
Рэфрэн.
Жывеш на памежжы Чужыны з Айчынай.
І там недарэчна, і тут немагчыма.
Ці то не прыймае, ці не адпускае,
А час, бы вада, паміж пальцаў сьцякае.
Рэфрэн.
Лявон Вольскi еще тексты
Другие названия этого текста
- Volski - Čužy (Hramadaznaustva, 2014) (1)
- Volski - Čužy (0)
- Lavon Volski (Лявон Вольскі) - Čužy (0)
- Лявон Вольскi - Чужы (0)
Видео
-
Лявон Вольскі - Чужы
Канцэрт Лявона Вольскага ў Ірландскім Пабе горада Борысава http://irish-pub .by.
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2