Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лявон Вольскi - Я нарадзіўся тут (Бруклін, Нью-Ёрк. 28.03.12) | Текст песни

Я нарадзіўся тут -
У краіне пад шэрым небам.
Я нарадзіўся тут -
У той час, калі гэта было патрэбна.
Я нарадзіўся тут -
У краіне сотняў разбураных храмаў.
Я нарадзіўся тут -
У краіне мільёнаў скручаных кранаў.

Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут. О-о-о-о-о...
Я буду жыць тут. О-о... Е-е...
Я буду жыць тут. О-о... Е-е...

Я нарадзіўся тут,
Дзе білет у адзін бок -
Гэта шанец для тых, хто не згодны.
Я нарадзіўся тут, я тут жыву
I мне тут усё не ўсё роўна.
Я нарадзіўся тут. О-о...
Таму гэта - мая краіна.
Я нарадзіўся тут -
На пяць стагодзьдзяў пасьля Францішка Скарыны.

Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут. О-о-о-о-о...
Я буду жыць тут. О-о... Е-е...
Я буду жыць тут. О-о... Е-е...

Я нарадзіўся тут,
Дзе нараджацца небясьпечна.
Я нарадзіўся тут.
Хто патрэбна памрэ, а .. неторыя будуць жыць вечна.
Я ведаю, што
Пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазельля і палыну
Узыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.

Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут. О-о-о-о-о...
Я буду жыць тут. О-о... Е-е...
Я буду жыць тут. О-о... Е-е...
Я буду жыць тут. О-о... Е-е...
Я буду жыць тут...

Лявон Вольскi еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-