Саўка:
Несматра на то, што мы брацья-славяне,
Цьвяток нашай дружбы скора завяне!
І вот тока ня нада з пазіцыі сілы.
Эта ўсё няпраўда, што мы не плацілі.
Грышка:
Гэта вынік палітыкі папярэдняй –
Мы цалкам у пастцы краіны суседняй.
Вось вам і сьвяты, вось вам парады,
Вось вам сэлектарныя нарады.
Саўка:
Дык што, у нас
Яны адключаць газ?!
Разам (рэфрэн):
Расея, зараза,
Ня хоча падзяліцца газам.
Быкуе, казьліцца,
Ня хоча газам падзяліцца.
Грышка:
Расея, вядома, таксама малойца, –
Ні з пушчы, ні з поля такое малоціць!
Але ж тая наша “вышэйшая ўлада”
Магла б і прадбачыць такія расклады.
Саўка:
Так вот вы какія, Дзіма з Валодзем!
Пляваць, мы тада на драва пераходзім.
Дзярэўяў у нас – як в балоце піявак,
Нас не запугаеш сьніжэньнем паставак!
Дык што, у нас
Яны адключаць газ?
Рэфрэн.
Лявон Вольски еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1