Ха-ха, ха-ха! Я выдатны, вельмі здатны палітычны каментатар. Я майстрачу перадачу і ганю яе ў эфір. Аглядальнік, асьвятляльнік, выкрывальнік-назіральнік, Умывальнікаў начальнік і мачалак камандзір.
Над Еўропай дождж і вецер, Дрэвы падаюць на дол, А у нас сьмяюцца дзеці І ў пашане слабы пол!
Ураджай, завод, гудок, Новы аграгарадок. На халеру Агілера? Ў нас такіх аж цэлы полк!
Я выдатны, вельмі здатны палітычны каментатар. Я майстрачу перадачу і ганю яе ў эфір. Аглядальнік, асьвятляльнік, выкрывальнік-назіральнік, Умывальнікаў начальнік і мачалак камандзір.
За мяжою стыль паганы - Педэрасты, наркаманы. Ўровень падае жыцьцёвы, Мала справаў - толькі словы!
Кожны дзень рабуюць банкі, Хіпі, панкі, лезбіянкі. Гэй, таварыш за мяжою: "Ўсё не наша - ўсё чужое!"
Дошкі, слотныя бабкі, Задыхаецца планета, А у нас усё ў парадку: Дэбет, крэдыт, брута, нета.
Многа ворагаў наўкола І яны сьціскаюць кола. Не пераключай праграму, Падла, дурань, підар, сволач!
Ха-ха, ха-ха! Я выдатны, вельмі здатны палітычны каментатар. Я майстрачу перадачу і ганю яе ў эфір. Аглядальнік, асьвятляльнік, выкрывальнік-назіральнік, Умывальнікаў начальнік і мачалак камандзір.