Паў сьвіньні, мех бульбы, сала, самагон - Што не зайшло ў багажнік, залезе ў салон. Блокаў сілікатных поўненькі паддон - Палову у багажнік, палову у салон!
Ты не кажы пра новенькiя джыпы. Жыцьцё не мёд, якi базар-вакзал? Але ў мяне выдатная машына: Фальксваген Пасат-універсал, Дызель!
Езджу як Шумахер ці амаль як ён - Ну, крыху перашкаджае загружаны салон. Там паў сьвіньні, мех бульбы, сала, самагон І блокаў сілікатных поўненькі паддон.
Я сваю машыну ўрэшце разгрузіў, Поўны бак саляркі ў Слоніме заліў. Еду да палякаў - паліва прадам, Грошы атрымаю, і назад айда!