Для генэрала краіна – вайна. Для нефармала краіна – чума. Для радыкала краіна – турма, Але для большасьці краіны няма.
Для камуніста краіна адна. Для сатаніста краіна – труна. Для гітарыста краіна – струна, Але для большасьці краіны няма.
Рэфрэн: Вярні жыцьцё сваёй краіне. Яна ў сьне халодным гіне. Вярні жыцьцё сваёй зямлі. Яе сівыя сьнягі замялі.
Для нелегала краіна – зіма. Для выкідалы краіна – карчма. Дзеля канала краіна – фармат, Але для большасьці краіны няма.
Рэфрэн.
Тут у кагосьці ёсьць дом і сям’я, Уласны сьвет і дарога свая, Ёсьць лета, восень, вясна і зіма. Ёсьць шмат чаго, але краіны няма.
Рэфрэн: Вярні жыцьцё сваёй краіне. Яна ў сьне халодным гіне. Вярні жыцьцё сваёй зямлі. Яе сівыя сьнягі замялі. Вярні жыцьцё сваёй краіне. Яна ў сьне халодным гіне. Вярні жыцьцё сваёй зямлі. Масты спалі і зямлю асьвятлі!