Грышка: Аты-баты, йшлі дэбаты. Іх электарат глядзеў. Гаварылі кандыдаты, І ў душы сасьпеў спадзеў. А прыстаўленыя шаўкі Не змаглі спаганіць шоў. А чаму, скажы мне, Саўка, Лукашэнка не прыйшоў?
Саўка: А чыво яму там дзелаць, У яго сваі дзяла. Расьпісал он каждый дзень свой, А ня то што “бла-бла-бла”. На сабраніі народнам Тры часы он гаварыў Маскі ўсе сарваў з уродаў, Аблічыў і ўскрыў нарыў.
Грышка: Не, скажы, чаму дэбаты Гэтак ігнаруе ён? Усё ж людзей за кандыдатаў Падпісалася мільён. Можа, проста ён баіцца Не ўтаймаваць сябе – Успыліць, палезе біцца, Не дай Бог, кагось заб’е…
Саўка: Саня астаёцца з намі, Как сказаў паэт в сьціхах, Беларусі гордай знамя Цьвёрда дзержыт он в руках. Ні піар яму ня нада, Ні прадвыбарнае шоў. Патаму-та к кандзідатам Лукашэнка не прыйшоў!
Грышка: Вельмі хочацца аднойчы Не зважаць на часу бег, Раніцай расьплюшчыць вочы. За вакном мароз і сьнег… І нікому ўжо ня трэба Хвалявацца ні пра што. Сьпіць пад коўдрай белай глеба… Лукашэнка не прыйшоў.