Вецер Радзімы (Максім Танк)
Ты знаеш вецер cваёй Радзімы –
Не безыменны там вецер нейкі,
А той, што вее начлежным дымам,
Шуміць чаротам, звініць жалейкай.
Які антонаўкі атрасае,
Які рыбацкія любіць снасці
І, клямкай бразнуўшы, расчыняе
Па-гаспадарску ўсе дзверы насцеж?
Не заўважаеш яго ты часам,
Клянеш, калі табе дакучае,
У вушы свішча, запалкі гасіць,
Сячэ залевай, след замятае.
Але затое ўдалі ад дому
Як ты сумуеш па ім заўсёды,
Як прагна слухаеш гул знаёмы,
Як ловіш вуснамі родны подых!
Лявон Вольскі/Максім Танк еще тексты
Другие названия этого текста
- Лявон Вольскі/Максім Танк - Вецер Радзімы (0)
- Lavon Volski - Viecier Radzimy (Maksim Tank) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1