“Парушыўшы законы прыцягнення...” (Аркадзь Куляшоў)
Парушыўшы законы прыцягненьня, Планетамі сярод другіх планет Існуем мы з табой як выключэньне. Мая любоў, як сьвет і антысьвет. Мая любоў, як сьвет і антысьвет.
Ніколі мы адной не ходзім сьцежкай, Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль. Ты сустракаеш смутак мой уьсмешкай I смуцішся, калі міне мой боль. I смуцішся, калі міне мой боль. I смуцішся, калі міне мой боль.
Адказваеш на мой сардэчны захад Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод. Здаецца, павярніся я на захад, Як тут жа ты павернешся на ўсход. Як тут жа ты павернешся на ўсход.
Аднак зямля б мая асірацела I ўвесь сусьвет ахутала б імгла, Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела Ты ў невядомасьць з хуткасьцю сьвятла. Ў невядомасьць з хуткасьцю сьвятла. Ў невядомасьць з хуткасьцю сьвятла.
Парушыўшы законы прыцягненьня... Парушыўшы законы прыцягненьня... Парушыўшы законы прыцягненьня...